~~META: title = Максім Танк — Ёсць такая зямля &keywords = зямля &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "Ёсць такая зямля" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Ёсць такая зямля ====== Ёсць такая зямля, дзе крыніцы звіняць,\\ Пераліўчата ззяюць азёры,\\ Дзе стаяць веліканы – капцы-курганы,\\ Векавечным парослыя борам.\\ Ёсць такая зямля казак, песень, якіх\\ Больш нідзе не пачуць, не знайсці,\\ Дзе ў купальскую зачараваную ноч\\ Расцвітае цвет папараці.\\ \\ Ёсць такая зямля: дзень адзін пражывеш,\\ I адступяць ліхія нягоды,\\ Будзеш марыць аб ёй, будзе сніцца табе,\\ Будзеш помніць яе ты заўсёды.\\ \\ Вось на гэтай зямлі шчасце выпала мне\\ Жыць, за плугам хадзіць і збіраць\\ Непаўторныя казкі і песні яе,\\ Каб, сябры, ўсе іх вам перадаць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[постаці/максім-танк]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]]