~~META: title = Максім Танк — Шчасце &keywords = шчасце, чалавека, верша, шчасця, інтанацыяй, удумліва, разважліва, песні, дактыль, робіць, простае, людское &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "Шчасце". Адказы на пытанні да верша &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Шчасце ====== Простае шчасце людское,\\ Так, як і наша з табою,\\ \\ Пэўна, складаецца з солі,\\ З хлеба, сабранага ў полі,\\ \\ З поту, з дарожнага пылу,\\ З роднага небасхілу,\\ \\ З дружбы, мацнейшай ад смерці,\\ З песні... І так мне здаецца:\\ \\ Каб з чаго іншага скласці,\\ Дык ці было б яно шчасцем? \\ **Адказы на пытанні:**\\ 1. Шчасце – дабрабыт, асалода, поспех, радасць, фартуна, шанцаванне.\\ 2. Хлеб і соль на стале – прыкмета дабрабыту ў беларускай хаце, а значыць шчасця ад багатага ўраджаю.\\ Пот, дарожны пыл, родны небасхіл – праца, дарога дадому робіць чалавека шчаслівым.\\ Дружба мацнейшая – чалавек, які мае сапраўдных сяброў – самы шчаслівы ў свеце\\ Песні – людзі спяваюць і ў горы і ў радасці.\\ 3. Пасля слоў "З песні…" стаіць шматкроп’е, бо аўтар робіць сэнсавую паўзу, звяртаючы нашу ўвагу на гэта. "Простае шчасце людское" – у кожнага сваё. У чалавека сваё разуменне і паняцце шчасця.\\ 4. Вершаваны памер гэтага верша – [[слоўнік/дактыль|дактыль]]. [[слоўнік/рытм|Рытм]] звязаны з апавядальнай інтанацыяй верша: дактыль вымаўляецца з паніжаючай інтанацыяй, разважліва, удумліва, з ноткамі мінору.\\ 5. Верш [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]] "Шчасце" патрэбна чытаць удумліва і разважліва. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>шчасце]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-шчасце-не-ў-золаце]] * [[ibdc.ped>проста-радасць]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-шчасце]] * [[творы/янка-маўр/янка-маўр-шчасце]]