~~META: title = Максім Танк — Хмары з захаду &keywords = лодкі, шлях, золата &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "Хмары з захаду" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Хмары з захаду ====== Неба пакрылася\\ шэрай чачоткай,\\ хмараў над лесам\\ тапіліся лодкі,\\ \\ што за славянскім\\ прыплылі пасагам, –\\ лодкі вікінгаў,\\ адважных варагаў.\\ \\ Але спаткаўшы\\ над Нёманам раці,\\ мусілі з бою\\ дамоў уцякаці.\\ \\ З даўніх набегаў\\ янтар пакідалі,\\ золата грошаў\\ і гурбы караляў.\\ \\ І на усходзе\\ засталіся толькі\\ з бурнага шляху\\ адны валатоўкі.\\ \\ Хутка сатрэ іх\\ медзяны цень сосен,\\ вечар іх зорным\\ пяском пазаносіць.\\ \\ 7.V.1937. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[постаці/максім-танк]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]]