~~META: title = Максім Танк — Хлеб &keywords = вандроўнік, хлеб &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "Хлеб" ("Прытча пра хлеб", "Паклон хлебу") &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Хлеб ====== Аднойчы на кірмаш здалёк\\ Вандроўнік плёўся ў горад\\ І наракаў на свой мяшок,\\ Набіты лустай спорай.\\ \\ Аж Хлеб не вытрымаў і так\\ Азваўся: – Што бядуеш?\\ Зусім не ты мяне, дзівак,\\ Але цябе нясу я.\\ \\ – Ну што ж, пабачым, хто-каго! –\\ Той запярэчыў строга\\ І з цяжкага мяшка свайго\\ Хлеб вытрас на дарогу.\\ \\ І сам пашкандыбаў далей.\\ Нішто не муліць плечы.\\ Дзень прамінуў. Ужо ў імгле\\ Стаў набліжацца вечар.\\ \\ Настаў і час перакусіць.\\ Успомніў хлеб вандроўнік,\\ Што недзе, кінуты, ляжыць,\\ Духмяны і цудоўны!\\ \\ Прылёг на нейкім дзірване,\\ Каб адпачыць хоць трошкі.\\ Але галоднаму і ў сне,\\ Знаць, сняцца хлеба крошкі.\\ \\ Цяпер і сам сабе не рад.\\ Не спіцца, не ляжыцца.\\ Ці не вярнуцца лепш назад\\ Ды з другам памірыцца?\\ \\ Устаў Вандроўнік і брыдзе –\\ Ідзе пад зорным небам,\\ На месца памятнае, дзе\\ Ён пасварыўся з Хлебам.\\ \\ О, як ён рад быў зноў, калі\\ Сваю пабачыў страту!\\ І Хлебу нізкі, да зямлі,\\ Аддаў паклон, як брату. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>хлеб-для-партызанаў]] * [[ibdc.ped>вытаптаны-хлеб]] * [[ibdc.ped>хлеб]] * [[ibdc.ped>хлеб-3612]] * [[творы/янка-брыль/янка-брыль-сірочы-хлеб]]