творы:максім-танк:максім-танк-хата-з-краю
Гэта старая версія дакумента!
Максім Танк — Хата з краю
Мая хата – з краю.
Таму ў яе першую грукаюць
Вятры, збіўшыся з дарогі,
Хмары снежныя і дажджлівыя,
Птушкі пералётныя,
Сакавікі і лістапады,
Кірмашовыя дні,
Працавітыя будні,
Змораныя падарожнікі…
Мая хата – з краю.
I ў таго, хто жыве ў ёй,
Усе дні – клапатлівыя,
Усе ночы – бяссонныя,
Усе лавы – занятыя,
I ніколі не гуляюць,
Ні хвіліны не святкуюць
Ні печ, ні качарэжнік,
Ні міскі, ні лыжкі,
Ні конаўкі, ні цымбалы.
1968
Падобныя старонкі
творы/максім-танк/максім-танк-хата-з-краю.1755963802.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin