Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-хата-з-краю

Гэта старая версія дакумента!


Максім Танк — Хата з краю

Мая хата – з краю.
Таму ў яе першую грукаюць
Вятры, збіўшыся з дарогі,
Хмары снежныя і дажджлівыя,
Птушкі пералётныя,
Сакавікі і лістапады,
Кірмашовыя дні,
Працавітыя будні,
Змораныя падарожнікі…

Мая хата – з краю.
I ў таго, хто жыве ў ёй,
Усе дні – клапатлівыя,
Усе ночы – бяссонныя,
Усе лавы – занятыя,
I ніколі не гуляюць,
Ні хвіліны не святкуюць
Ні печ, ні качарэжнік,
Ні міскі, ні лыжкі,
Ні конаўкі, ні цымбалы.

1968

Падобныя старонкі

  • максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка
  • максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка
  • максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян
  • максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка
  • максім-танк
творы/максім-танк/максім-танк-хата-з-краю.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki