~~META: title = Максім Танк — Хата з краю &keywords = хата, краю &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "Хата з краю" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Хата з краю ====== Мая хата – з краю.\\ Таму ў яе першую грукаюць\\ Вятры, збіўшыся з дарогі,\\ Хмары снежныя і дажджлівыя,\\ Птушкі пералётныя,\\ Сакавікі і лістапады,\\ Кірмашовыя дні,\\ Працавітыя будні,\\ Змораныя падарожнікі...\\ \\ Мая хата – з краю.\\ I ў таго, хто жыве ў ёй,\\ Усе дні – клапатлівыя,\\ Усе ночы – бяссонныя,\\ Усе лавы – занятыя,\\ I ніколі не гуляюць,\\ Ні хвіліны не святкуюць\\ Ні печ, ні качарэжнік,\\ Ні міскі, ні лыжкі,\\ Ні конаўкі, ні цымбалы.\\ \\ 1968 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[постаці/максім-танк]]