Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-у-маршы

Гэта старая версія дакумента!


Максім Танк — У маршы

Жыць нам прыйшлося вялікімі днямі,
На пераломе
Жалеза і песні,
Ў новых маланках, у новым громе.
Свет стары грудзям быў цесны.

Цесны завулкі і плошчы нашы.
Граззю і снегам
Іх пазанасіла.
Трэба, каб фронтам прайшлі шарэнгі,
Песні, штандары і сіла.

Толькі каб нашых радоў не ламалі!
Хай з паўдарогі,
Хто слаб, адыходзіць!
Тых, што не вераць у дні перамогі,
Трэба не браць у паходы.

Плакаць не будзем над паўшымі ў маршы.
Не, брат, не варта!
Нашто ім малітвы?
З новай адвагай, сілай і гартам
Іх памянём новай бітвай.

Жыць нам прыйшлося вялікімі днямі,
На пераломе,
У бурным прадвесні,
Ў новых маланках, у новым громе
Молатам выкутай песні.

1935


Падобныя старонкі

  • максім-танк
  • максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка
  • максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка
  • максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян
  • максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка
творы/максім-танк/максім-танк-у-маршы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki