~~META: title = Максім Танк — У маршы &keywords = песні, новым, громе, цесны, новай, маланках, новых, вялікімі, прыйшлося, жыць, днямі, пераломе &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "У маршы" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — У маршы ====== Жыць нам прыйшлося вялікімі днямі,\\ На пераломе\\ Жалеза і песні,\\ Ў новых маланках, у новым громе.\\ Свет стары грудзям быў цесны.\\ \\ Цесны завулкі і плошчы нашы.\\ Граззю і снегам\\ Іх пазанасіла.\\ Трэба, каб фронтам прайшлі шарэнгі,\\ Песні, штандары і сіла.\\ \\ Толькі каб нашых радоў не ламалі!\\ Хай з паўдарогі,\\ Хто слаб, адыходзіць!\\ Тых, што не вераць у дні перамогі,\\ Трэба не браць у паходы.\\ \\ Плакаць не будзем над паўшымі ў маршы.\\ Не, брат, не варта!\\ Нашто ім малітвы?\\ З новай адвагай, сілай і гартам\\ Іх памянём новай бітвай.\\ \\ Жыць нам прыйшлося вялікімі днямі,\\ На пераломе,\\ У бурным прадвесні,\\ Ў новых маланках, у новым громе\\ Молатам выкутай песні.\\ \\ 1935 \\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/максім-танк]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]]