творы:максім-танк:максім-танк-тэмпература-сэрца
Гэта старая версія дакумента!
Максім Танк — Тэмпература сэрца
Тэмпература сэрца, я знаю,
Не трыццаць сем градусаў, на якой
Не прыгатуеш нават чаю,
Не зварыш кашы бульбяной.
І калі ад сэрца загараюцца
Вусны,
вочы,
нават ільды,
Калі песні ў ім выплаўляюцца
З тугаплаўкіх слоў руды
Значыць, тэмпература такая,
Якой нават, сонца не мае.
1964
Падобныя старонкі
творы/максім-танк/максім-танк-тэмпература-сэрца.1755963802.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin