Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-тэмпература-сэрца

Гэта старая версія дакумента!


Максім Танк — Тэмпература сэрца

Тэмпература сэрца, я знаю,
Не трыццаць сем градусаў, на якой
Не прыгатуеш нават чаю,
Не зварыш кашы бульбяной.
І калі ад сэрца загараюцца
Вусны,

вочы,

нават ільды,

Калі песні ў ім выплаўляюцца
З тугаплаўкіх слоў руды
Значыць, тэмпература такая,
Якой нават, сонца не мае.

1964

Падобныя старонкі

  • максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян
  • максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка
  • максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка
  • максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка
  • максім-танк
творы/максім-танк/максім-танк-тэмпература-сэрца.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki