Максім Танк — Тэмпература сэрца

Тэмпература сэрца, я знаю,
Не трыццаць сем градусаў, на якой
Не прыгатуеш нават чаю,
Не зварыш кашы бульбяной.
І калі ад сэрца загараюцца
Вусны,

вочы,

нават ільды,

Калі песні ў ім выплаўляюцца
З тугаплаўкіх слоў руды
Значыць, тэмпература такая,
Якой нават, сонца не мае.

1964

Падобныя старонкі