~~META: title = Максім Танк — Тэмпература сэрца &keywords = тэмпература, сэрца &abstract = Верш Максіма Танка "Тэмпература сэрца" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Тэмпература сэрца ====== Тэмпература сэрца, я знаю,\\ Не трыццаць сем градусаў, на якой\\ Не прыгатуеш нават чаю,\\ Не зварыш кашы бульбяной.\\ І калі ад сэрца загараюцца\\ Вусны, вочы, нават ільды, Калі песні ў ім выплаўляюцца\\ З тугаплаўкіх слоў руды\\ Значыць, тэмпература такая,\\ Якой нават, сонца не мае.\\ \\ 1964 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[постаці/максім-танк]]