Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-ты-чуеш-брат

Гэта старая версія дакумента!


Максім Танк — Ты чуеш, брат...

Ты чуеш, брат, як на прадвесні
Вятры, лёд крышучы, гудуць,
Як на сваю радзіму з песняй
Зноў птушкі з выраю лятуць.

Пагоні сілы баявыя,
І вы рыхтуйцеся ў паход,
Каб знішчыў путы векавыя
Наш заняволены народ.

Глядзіце ў будучыню смела!
Настаў доўгачаканы час,
Пад сцягам бел-чырвона-белым
Чакае перамога нас.

Няхай жа меч Пагоні ззяе!
Гартуйма нашу еднасць, моц!
Вядзі нас, Воля прасвятая,
Да новай славы, новых сонц!

13.11.1930

Падобныя старонкі

творы/максім-танк/максім-танк-ты-чуеш-брат.1755963802.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki