творы:максім-танк:максім-танк-ты-чуеш-брат
Гэта старая версія дакумента!
Максім Танк — Ты чуеш, брат...
Ты чуеш, брат, як на прадвесні
Вятры, лёд крышучы, гудуць,
Як на сваю радзіму з песняй
Зноў птушкі з выраю лятуць.
Пагоні сілы баявыя,
І вы рыхтуйцеся ў паход,
Каб знішчыў путы векавыя
Наш заняволены народ.
Глядзіце ў будучыню смела!
Настаў доўгачаканы час,
Пад сцягам бел-чырвона-белым
Чакае перамога нас.
Няхай жа меч Пагоні ззяе!
Гартуйма нашу еднасць, моц!
Вядзі нас, Воля прасвятая,
Да новай славы, новых сонц!
13.11.1930
Падобныя старонкі
- максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян
- максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка
- максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка
- максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка
- максім-танк
творы/максім-танк/максім-танк-ты-чуеш-брат.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1