~~META: title = Максім Танк — Ты чуеш, брат... &keywords = пагоні &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "Ты чуеш, брат..." &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Ты чуеш, брат... ====== Ты чуеш, брат, як на прадвесні\\ Вятры, лёд крышучы, гудуць,\\ Як на сваю радзіму з песняй\\ Зноў птушкі з выраю лятуць.\\ \\ Пагоні сілы баявыя,\\ І вы рыхтуйцеся ў паход,\\ Каб знішчыў путы векавыя\\ Наш заняволены народ.\\ \\ Глядзіце ў будучыню смела!\\ Настаў доўгачаканы час,\\ Пад сцягам бел-чырвона-белым\\ Чакае перамога нас.\\ \\ Няхай жа меч Пагоні ззяе!\\ Гартуйма нашу еднасць, моц!\\ Вядзі нас, Воля прасвятая,\\ Да новай славы, новых сонц!\\ \\ 13.11.1930 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[постаці/максім-танк]]