~~META: title = Максім Танк — Спатканне &keywords = вочы, мокрыя, стары, слёз, плач, крат &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "Спатканне" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Спатканне ====== – Ну што ж, кажы, што ў вас чуваць? –\\ Пачаў стары пра сенажаць,\\ Успомніў жыта і авёс...\\ А вочы... мокрыя ад слёз...\\ \\ А потым я загаварыў:\\ – Нічога, год я перажыў.\\ Ды не адзін – сядзіць нас шмат, –\\ Прывыклі трохі і да крат...\\ \\ Ну, як там мама і сястра?\\ Пара ўжо на зіму араць.\\ I як там кратаецца дзед?\\ Ім занясі ад нас прывет!\\ \\ – Нічога, мы-то жыць жывём, –\\ Вось ты тут сохнеш за муром...\\ Я ў торбе сухароў прынёс, –\\ А вочы мокрыя ад слёз...\\ \\ – Не плач! Мы вернемся вясной\\ I ў поле выйдзем грамадой,\\ Сустрэнем новы ўсход зары, –\\ Не плач і не бядуй, стары!\\ \\ Вясною светлаю з-за крат\\ З сяўнёю, поўнаю зярнят,\\ Нас выйдзе шмат, як цёмны бор,\\ На скібы чорныя разор...\\ \\ Стары, я знаю, верыць мне\\ I сам гаворыць аб вясне,\\ Здаецца, падужэў, падрос,\\ Хоць вочы мокрыя ад слёз...\\ \\ 1936 ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/максім-танк]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]]