~~META: title = Максім Танк — Самае доўгае расстанне &keywords = чарнобылем &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "Самае доўгае расстанне" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Самае доўгае расстанне ====== Усё жыццё складаецца\\ То з мімалётных\\ Радасных сустрэч,\\ То нечаканых і цяжкіх\\ Расстанняў\\ З блізкімі тваімі,\\ З хлебам,\\ З сонцам,\\ Няхай сабе і на кароткі\\ Ці працяглы час.\\ \\ А як жа нам,\\ Асуджаным Чарнобылем,\\ Расстацца\\ На дзесяткі тысяч год\\ З карміцелькай сваёй –\\ Зямлёю амярцвелай!\\ \\ 7.V.90 \\ \\ Крыніца: Танк Максім. Мой каўчэг: Вершы. 1989-1992. – Мн.: Маст. літ., 1994. – 207 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-1986]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-санеты-чарнобыля]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-боль-чарнобыля]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-аб-самым-смачным]]