творы:максім-танк:максім-танк-садзіце-лясы
Гэта старая версія дакумента!
Максім Танк — Садзіце лясы!
Садзіце лясы! Садзіце лясы
Ва ўсе гадавіны, прыгоды, часы!
I саджанцам, як немаўлятам, зялёным
Давайце на хрэсьбінах гэтых імёны –
Імёны сваіх незабыўных бацькоў,
Імёны каханых, імёны сяброў.
Імёны падзей, што палаюць зарою,
Імёны авеяных славай герояў
I рознапляменных народаў, дзяцей,
Імёны сузор’яў і нашых надзей.
Каб дрэвы і ранняй і позняй парой
Заўсёды шумелі над мірнай зямлёй.
1984
Падобныя старонкі
творы/максім-танк/максім-танк-садзіце-лясы.1755963802.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin