Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-садзіце-лясы

Гэта старая версія дакумента!


Максім Танк — Садзіце лясы!

Садзіце лясы! Садзіце лясы
Ва ўсе гадавіны, прыгоды, часы!

I саджанцам, як немаўлятам, зялёным
Давайце на хрэсьбінах гэтых імёны –

Імёны сваіх незабыўных бацькоў,
Імёны каханых, імёны сяброў.

Імёны падзей, што палаюць зарою,
Імёны авеяных славай герояў

I рознапляменных народаў, дзяцей,
Імёны сузор’яў і нашых надзей.

Каб дрэвы і ранняй і позняй парой
Заўсёды шумелі над мірнай зямлёй.

1984

Падобныя старонкі

  • максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка
  • максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка
  • максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка
  • максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян
  • максім-танк
творы/максім-танк/максім-танк-садзіце-лясы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki