~~META: title = Максім Танк — Садзіце лясы! &keywords = імёны, садзіце, лясы &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "Садзіце лясы!" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Садзіце лясы! ====== Садзіце лясы! Садзіце лясы\\ Ва ўсе гадавіны, прыгоды, часы!\\ \\ I саджанцам, як немаўлятам, зялёным\\ Давайце на хрэсьбінах гэтых імёны –\\ \\ Імёны сваіх незабыўных бацькоў,\\ Імёны каханых, імёны сяброў.\\ \\ Імёны падзей, што палаюць зарою,\\ Імёны авеяных славай герояў\\ \\ I рознапляменных народаў, дзяцей,\\ Імёны сузор’яў і нашых надзей.\\ \\ Каб дрэвы і ранняй і позняй парой\\ Заўсёды шумелі над мірнай зямлёй.\\ \\ 1984 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[постаці/максім-танк]]