творы:максім-танк:максім-танк-рэквіем
Гэта старая версія дакумента!
Максім Танк — Рэквіем
Святло касмічным пылам
рассыпалася ў зале.
Ты рукі апусціла
на клавішы раяля.
Ты нам запела сагу,
што тоіць дно марское,
пра мужнасць і адвагу
загінуўшых герояў.
Як чайкі ў буру, пальцы
на клавішах-ільдзінах
то прабавалі ўзняцца,
то падалі ў глыбіны.
І галасілі гукі,
пакуль ім у тумане
не працягнула рукі,
як промені світання.
Як промені, якімі
ты азарыла мора,
шукаючы любімых,
адплыўшых у прасторы.
Ты клікала іх чула,
аж з рокатам прыліва,
з марскога дна пачула:
– Мы ля гармат, мы жывы.
Падобныя старонкі
- максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка
- максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян
- максім-танк
- максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка
- максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка
творы/максім-танк/максім-танк-рэквіем.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1