~~META: title = Максім Танк — Рэквіем &keywords = рукі, дно, промені &abstract = Верш Максіма Танка "Рэквіем" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Рэквіем ====== Святло касмічным пылам\\ рассыпалася ў зале.\\ Ты рукі апусціла\\ на клавішы раяля.\\ \\ Ты нам запела сагу,\\ што тоіць дно марское,\\ пра мужнасць і адвагу\\ загінуўшых герояў.\\ \\ Як чайкі ў буру, пальцы\\ на клавішах-ільдзінах\\ то прабавалі ўзняцца,\\ то падалі ў глыбіны.\\ \\ І галасілі гукі,\\ пакуль ім у тумане\\ не працягнула рукі,\\ як промені світання.\\ \\ Як промені, якімі\\ ты азарыла мора,\\ шукаючы любімых,\\ адплыўшых у прасторы.\\ \\ Ты клікала іх чула,\\ аж з рокатам прыліва,\\ з марскога дна пачула:\\ – Мы ля гармат, мы жывы.\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[постаці/максім-танк]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]]