Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-рукі-маці

Гэта старая версія дакумента!


Максім Танк — Рукі маці

Іх цалавала зямля
Сваімі пясчанымі вуснамі
І каласамі;
Неба спякотай, вятрамі, дажджамі
Іх цалавала.

Пража нямала
З іх выпіла ў ночы бяссонныя
Свежасці ранняй.
Колькі яны запалілі світанняў,
Зораў над намі.

Колькі сягоння на іх
Віднеецца чорных, глыбокіх
Шрамоў і маршчынаў,
Гэта сляды, што навекі пакінуў
Шлях наш суровы.

Толькі заўсёды,
Як мы зберымося дамоў
І на стол пакладзе рукі маці,
Быццам ад сонца, ад іх пасвятлее ў хаце
І ў сэрцы.

Падобныя старонкі

  • максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка
  • максім-танк
  • максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка
  • максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян
  • максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка
творы/максім-танк/максім-танк-рукі-маці.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki