~~META: title = Максім Танк — Рукі маці &keywords = цалавала &abstract = Верш Максіма Танка "Рукі маці" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Рукі маці ====== Іх цалавала зямля\\ Сваімі пясчанымі вуснамі\\ І каласамі;\\ Неба спякотай, вятрамі, дажджамі\\ Іх цалавала.\\ \\ Пража нямала\\ З іх выпіла ў ночы бяссонныя\\ Свежасці ранняй.\\ Колькі яны запалілі світанняў,\\ Зораў над намі.\\ \\ Колькі сягоння на іх\\ Віднеецца чорных, глыбокіх\\ Шрамоў і маршчынаў,\\ Гэта сляды, што навекі пакінуў\\ Шлях наш суровы.\\ \\ Толькі заўсёды,\\ Як мы зберымося дамоў\\ І на стол пакладзе рукі маці,\\ Быццам ад сонца, ад іх пасвятлее ў хаце\\ І ў сэрцы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[постаці/максім-танк]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]]