~~META: title = Максім Танк — Родная мова &keywords = гора, мова, няма, iзноў, родная &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "Родная мова" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Родная мова ====== З легендаў і казак былых пакаленняў,\\ З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,\\ З сузор'яў і сонечных цёплых праменняў,\\ З грымучага ззяння бурлівых крыніц.\\ З птушынага шчэбету, шуму дубровы,\\ I з гора, і з радасці, і з усяго\\ Таго, што лягло назаўсёды ў аснову\\ Святыні народа, бяссмерця яго, –\\ Ты выткана, дзіўная родная мова.\\ \\ Няма на зямлі таго шчасця і гора,\\ Якога б ты нам перадаць не магла.\\ Няма такіх нетраў, глыбокага мора\\ I гор, праз якія б ты не правяла\\ Мяне на радзіму, туды, дзе сягоння\\ Стаіць акрываўлены вораг з пятлёй\\ Над спаленай хатай, над родным загонам,\\ Над будучыняй і песняй маёй –\\ Над тым, што было і што век будзе вольным.\\ \\ Народ пранясе цябе, родная мова,\\ Святлом незгасальным у сэрцы сваім\\ Праз цемру і годы змаганняў суровых.\\ Калі ж ападзе і развеецца дым\\ I нівы васкросшыя закаласяцца, –\\ Iзноў прашуміш ты вясновым дажджом,\\ Iзноў зазвініш ты у кожнай у хаце,\\ Цымбалам дасі іх сарэбраны гром\\ I вусны расквеціш усмешкай дзіцяці. ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/максім-танк]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]]