~~META: title = Максім Танк — Расшытае крыжыкамі &keywords = крыжыкамі, расшытая &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "Расшытае крыжыкамі" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Расшытае крыжыкамі ====== Ўзору не знаю я прыгажэйшага,\\ Як расшытая крыжыкамі\\ Трыпутніку ці канюшыны,\\ Бацькоўскіх ці маіх босых ног –\\ Палявая дарога;\\ \\ Як расшытая крыжыкамі мулінэ\\ I калісьці падораная мне\\ Дзяўчынай кашуля;\\ \\ Як расшытае крыжыкамі крыл\\ Жаўрукоў,\\ Ластавак,\\ Журавоў\\ Неба нада мной;\\ \\ Як расшытыя крыжыкамі\\ Ручнікі,\\ Што на покуце ззяюць,\\ Стому з твару сціраюць\\ I на якіх маладым і гасцям\\ Мы падносім\\ Хлеб-соль...\\ \\ Не, недарма, знаць,\\ Арнаментам гэтым –\\ А не дзідамі і арламі,\\ Не шаблямі і львамі –\\ Упрыгожвалі\\ Наша жыццё.\\ \\ 13.ІІІ.89\\ \\ Крыніца: Танк Максім. Мой каўчэг: Вершы. 1989-1992. – Мн.: Маст. літ., 1994. – 207 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[постаці/максім-танк]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]]