творы:максім-танк:максім-танк-раніцай-з-вулля-сонца
Гэта старая версія дакумента!
Максім Танк — Раніцай з вулля сонца...
Раніцай з вулля сонца
Вылятаюць пчолы – яго праменні.
Збіраючы мёд з кветак палявых,
Так запрацуюцца і так забудуцца,
Што потым кружаць зорамі
Ўсю ноч у паднябессі,
Шукаючы свайго вулля.
Падобныя старонкі
творы/максім-танк/максім-танк-раніцай-з-вулля-сонца.1755963801.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin