~~META: title = Максім Танк — Раніцай з вулля сонца... &keywords = сонца, вулля, пчолы &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "Раніцай з вулля сонца..." &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Раніцай з вулля сонца... ====== Раніцай з вулля сонца\\ Вылятаюць пчолы – яго праменні.\\ Збіраючы мёд з кветак палявых,\\ Так запрацуюцца і так забудуцца,\\ Што потым кружаць зорамі\\ Ўсю ноч у паднябессі,\\ Шукаючы свайго вулля. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[постаці/максім-танк]]