~~META: title = Максім Танк — Працягласць дня і ночы &keywords = дзяўчаты, ночы &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "Працягласць дня і ночы" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Працягласць дня і ночы ====== Памыляюцца тыя,\\ Хто ўсё яшчэ верыць,\\ Быццам\\ Працягласць дня і ночы\\ Падпарадкуецца\\ Астранамічным разлікам.\\ \\ I я так думаў,\\ Пакуль аднойчы не пачуў,\\ Як, вяртаючыся з поля,\\ Спявалі нашы дзяўчаты:\\ «А я дня укарачу\\ I да ночы прытачу...»\\ \\ Божа!\\ Якія гэта былі дзяўчаты!\\ Кожная з іх\\ Не толькі магла\\ I дзень укараціць,\\ I ноч прадоўжыць,\\ Але і ашчаслівіць\\ На ўсё жыццё. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[постаці/максім-танк]]