~~META: title = Максім Танк — Перапіска з зямлёй &keywords = пісаў, здароўе, адказ, вечную &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "Перапіска з зямлёй" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Перапіска з зямлёй ====== Я пісаў зямлі многа лістоў\\ Пяром, якім пішуць лірычныя песні,\\ Гімны розныя, маніфесты; Пісаў я смыкамі ўсіх скрыпак,\\ Якія смяюцца і плачуць;\\ Пісаў спіцамі дрогкіх калёс,\\ Якарамі і мачтамі караблёў,\\ Штыком і сапёрнай лапатай; Пісаў кубкамі, з якіх п'юць\\ За здароўе і вечную памяць, –\\ Але пакуль што\\ Адказ атрымаў я\\ Толькі на ліст мой,\\ Напісаны плугам.\\ Вось ён.\\ Парэжце на скібы яго.\\ Частуйцеся.\\ Ешце.\\ \\ 1964 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[постаці/максім-танк]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]]