Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-паэзія

Гэта старая версія дакумента!


Максім Танк — Паэзія

Я ведаў, што ты – бліскавіца,
Што хмары рассекла;
Я ведаў, што ты – вызваленне
З няволі і пекла,

Вясновая кветка,
Што камень прабіла магільны,
Разведчыка след
На дарозе крамністай і пыльнай;

Я ведаў, што ты – пацалунак,
Ты – дружба і радасць,
Ты – чорствага хлеба скарынка
I сок вінаграда.

А ты аказалася большым:
Ты – кроў, што пульсуе па жылах,
Ты – сонца, якое
Прасторы святлом азарыла,

І без чаго, як без маці
Або без радзімы,
Ні нараджацца, ні жыць
На зямлі немагчыма!

1955

Падобныя старонкі

творы/максім-танк/максім-танк-паэзія.1755963801.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki