творы:максім-танк:максім-танк-паэзія
Гэта старая версія дакумента!
Максім Танк — Паэзія
Я ведаў, што ты – бліскавіца,
Што хмары рассекла;
Я ведаў, што ты – вызваленне
З няволі і пекла,
Вясновая кветка,
Што камень прабіла магільны,
Разведчыка след
На дарозе крамністай і пыльнай;
Я ведаў, што ты – пацалунак,
Ты – дружба і радасць,
Ты – чорствага хлеба скарынка
I сок вінаграда.
А ты аказалася большым:
Ты – кроў, што пульсуе па жылах,
Ты – сонца, якое
Прасторы святлом азарыла,
І без чаго, як без маці
Або без радзімы,
Ні нараджацца, ні жыць
На зямлі немагчыма!
1955
Падобныя старонкі
- максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян
- максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка
- максім-танк
- максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка
- максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка
творы/максім-танк/максім-танк-паэзія.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1