~~META: title = Максім Танк — Паэзія &keywords = ведаў, сонца, жылах, пульсуе &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "Паэзія" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Паэзія ====== Я ведаў, што ты – бліскавіца,\\ Што хмары рассекла;\\ Я ведаў, што ты – вызваленне\\ З няволі і пекла,\\ \\ Вясновая кветка,\\ Што камень прабіла магільны,\\ Разведчыка след\\ На дарозе крамністай і пыльнай;\\ \\ Я ведаў, што ты – пацалунак,\\ Ты – дружба і радасць,\\ Ты – чорствага хлеба скарынка\\ I сок вінаграда.\\ \\ А ты аказалася большым:\\ Ты – кроў, што пульсуе па жылах,\\ Ты – сонца, якое\\ Прасторы святлом азарыла,\\ \\ І без чаго, як без маці\\ Або без радзімы,\\ Ні нараджацца, ні жыць\\ На зямлі немагчыма!\\ \\ 1955 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[постаці/максім-танк]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]]