Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-пах-баравіковы

Гэта старая версія дакумента!


Максім Танк — Пах баравіковы

Дык, значыць, восень зноў брыдзе разлогамі.
Ля печы сушацца з цыбуляй разам
Вянкі грыбоў – лясныя анталогіі
Неверагодных, фантастычных казак.

Вось гэты баравік рос там, дзе забалаць
(Пад лён зязюльчын нават шапкі колер).
Ён можа расказаць, як шуміць папараць
I ваўчанят вядзе ваўчыца борам.

А гэты жыў, дзе ягаднікі сінія.
Прапах увесь п’янічнікам, ядлоўцам.
Ён знае закуткі цецеравіныя,
Нябачныя для воч людскіх і сонца.

А гэты быў прысыпаны ігліцаю
На верасам расквечаным пагорку.
Ён знае баравыя таямніцы ўсе
Пра барсука, пра дзятла, пра вавёрку.

Я іх збіраў. I мо’ таму да раніцы
Прыпамінаюцца мне ўсе грыбныя сховы.
Дык, значыць, восень зноў, калі ўрываецца
I ў сон і ў сэрца пах баравіковы.

1964

Падобныя старонкі

  • максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка
  • максім-танк
  • максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка
  • максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян
  • максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка
творы/максім-танк/максім-танк-пах-баравіковы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki