На жоўтай-жоўтай пожні, На шэрай-шэрай грэблі, На сіняй-сіняй руні, На цёмнай-цёмнай пушчы Лёг белы-белы снег. Чаму ж ён не завеяў Шляхоў да тваёй хаты, Тваіх слядоў ля студні, Гарэзлівага смеху, Маіх былых надзей!