~~META: title = Максім Танк — Пасля снегападу &keywords = Танк, пасля, снегападу &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "Пасля снегападу" (На жоўтай-жоўтай пожні...) &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Пасля снегападу ====== На жоўтай-жоўтай пожні,\\ На шэрай-шэрай грэблі,\\ На сіняй-сіняй руні,\\ На цёмнай-цёмнай пушчы\\ Лёг белы-белы снег.\\ \\ Чаму ж ён не завеяў\\ Шляхоў да тваёй хаты,\\ Тваіх слядоў ля студні,\\ Гарэзлівага смеху,\\ Маіх былых надзей! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[постаці/максім-танк]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]]