Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-павязлі-цягнікі

Гэта старая версія дакумента!


Максім Танк — Павязлі цягнікі

Павязлі цягнікі
Восень з вёсак у горад
Праз імглу,
Праз іржышча, бары, –
Каб з антонавак сонца
І з стагоў памідораў
Дагарала на шыбах вітрын.

Ды ніколі не можна
Было ўдоваль напіцца
Таго сонца сіротам малым
З беспрацоўных кварталаў,
Сівым камяніцам,
Сутарэнням глыбокім,
Сырым.

Але можна было
Складаць песні пра восень
І пра жоўтае лісце
Дарожных бяроз.
Ў кожным слове шумелі
Мільёны калосся
І звінела сталь вострая кос.

Толькі, гэткую песню
Пачуўшы, вітрыны
Раптам гаслі,
Трывожна крычалі гудкі…
І ляцелі на вёскі
З новай весткай няспынна
Ашалелыя,
З грывай агню
Цягнікі.

Іх на кожным паўстанку,
Бы ўраджайнае лета,
Спатыкалі дзяўчаты
І хмары касцоў,
І з усёй Беларусі
Скрыпачы і паэты, –
А іх больш, як ў краіне
Маёй каласоў!

1937

Падобныя старонкі

  • максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян
  • максім-танк
  • максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка
  • максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка
  • максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка
творы/максім-танк/максім-танк-павязлі-цягнікі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki