~~META: title = Максім Танк — Павязлі цягнікі &keywords = сонца, восень &abstract = Верш Максіма Танка "Павязлі цягнікі" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Павязлі цягнікі ====== Павязлі цягнікі\\ Восень з вёсак у горад\\ Праз імглу,\\ Праз іржышча, бары, –\\ Каб з антонавак сонца\\ І з стагоў памідораў\\ Дагарала на шыбах вітрын.\\ \\ Ды ніколі не можна\\ Было ўдоваль напіцца\\ Таго сонца сіротам малым\\ З беспрацоўных кварталаў,\\ Сівым камяніцам,\\ Сутарэнням глыбокім,\\ Сырым.\\ \\ Але можна было\\ Складаць песні пра восень\\ І пра жоўтае лісце\\ Дарожных бяроз.\\ Ў кожным слове шумелі\\ Мільёны калосся\\ І звінела сталь вострая кос.\\ \\ Толькі, гэткую песню\\ Пачуўшы, вітрыны\\ Раптам гаслі,\\ Трывожна крычалі гудкі...\\ І ляцелі на вёскі\\ З новай весткай няспынна\\ Ашалелыя,\\ З грывай агню\\ Цягнікі.\\ \\ Іх на кожным паўстанку,\\ Бы ўраджайнае лета,\\ Спатыкалі дзяўчаты\\ І хмары касцоў,\\ І з усёй Беларусі\\ Скрыпачы і паэты, –\\ А іх больш, як ў краіне\\ Маёй каласоў!\\ \\ 1937 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[постаці/максім-танк]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]]