творы:максім-танк:максім-танк-не-знаю
Гэта старая версія дакумента!
Максім Танк — Не знаю...
Не знаю,
Ці ёсць жыццё
На нейкіх зорках.
Я знаў толькі адну зорку –
Пяцікрылую далонь маці,
На якой выраслі
Мы, наш хлеб, нашы песні.
Святло якой
Вечна струменіць.
1971
Падобныя старонкі
творы/максім-танк/максім-танк-не-знаю.1755963801.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin