Максім Танк — Не знаю...

Не знаю,
Ці ёсць жыццё
На нейкіх зорках.
Я знаў толькі адну зорку –
Пяцікрылую далонь маці,
На якой выраслі
Мы, наш хлеб, нашы песні.
Святло якой
Вечна струменіць.

1971

Падобныя старонкі