~~META: title = Максім Танк — Не знаю ці хмары развеюцца... &keywords = хмары &abstract = Верш Максіма Танка "Не знаю ці хмары развеюцца..." &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Не знаю ці хмары развеюцца... ====== Не знаю, ці хмары развеюцца.\\ Шторм цягне з сабой цемру волакам,\\ Разбіўшы пасудзіну месяца\\ На рыфах грымотнага воблака.\\ \\ Не знаю, ці я змагу выстаяць\\ Да золаку, штылю світальнага\\ І ці дабяруся да прыстані –\\ Свайго маяка ўратавальнага.\\ \\ Хоць, можа, і на родным беразе\\ Сустрэнуць, забытага, каменем.\\ Я мушу вярнуцца хоць ветразем,\\ Хоць птушкай на крылах параненых. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[постаці/максім-танк]]