~~META: title = Максім Танк — Нашто ты косы заплятаеш... &keywords = перад, нашто &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "Нашто ты косы заплятаеш..." &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Нашто ты косы заплятаеш... ====== Нашто ты косы заплятаеш,\\ У танцы кружыш агнявым,\\ Нашто каралі прымяраеш\\ Перад люстэркам нежывым?\\ \\ Яно маўчыць, яно не можа\\ I сотай долі перадаць,\\ Як выглядаеш ты прыгожа,\\ Як вочы зорамі гараць.\\ \\ Ты лепш пакліч мяне, красуня,\\ Хоць на хвіліну да сябе,\\ I мне не будзе гэтак сумна,\\ І я дапамагу табе\\ \\ Прымераць стужкі, завушнічкі,\\ I плечы хусткай ахінуць,\\ I лакавыя чаравічкі\\ Перад "Лявоніхай" абуць.\\ \\ Ты ўсё мне дараваць не можаш,\\ Што першы раз як памагаў,\\ Караляў шнур неасцярожна\\ Рукой няўмелаю парваў.\\ \\ 1955 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[постаці/максім-танк]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]]