~~META: title = Максім Танк — Напэўна, нашым песням лёс падараваў... &keywords = грымот, навальніц &abstract = Чытаць верш аксіма Танка "Напэўна, нашым песням лёс падараваў..." &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Напэўна, нашым песням лёс падараваў... ====== Напэўна, нашым песням лёс падараваў\\ Вітальную, сваю няўрымслівую сілу,\\ Настоеную на цяністым шуме траў,\\ На водары малін, крушын і жывасілу.\\ \\ Таму няма патрэбы ў звон набатны біць,\\ Калі пасля грымот і навальніц прадвесніх\\ Пабачыце ўзарваны брук ля камяніц\\ Жывымі, маладымі парасткамі песні.\\ \\ 1965\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[постаці/максім-танк]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]]