творы:максім-танк:максім-танк-над-ракой
Гэта старая версія дакумента!
Максім Танк — Над ракой
Над ракой, што прабягае
Праз далёкае маленства
I забытыя легенды,
Неяк зноў спыніўся я.
Зноў у тоні, як у люстры,
Ўбачыў белыя аблокі,
Кучаравыя бярозы,
Быстры човен рыбака.
I здаецца, каб даўжэй я
Паўглядаўся, мог бы ўбачыць
I знаёмую русалку,
Што тут некалі жыла.
Што ля млына кожным ранкам
Выплывала рваць лілеі,
Потым на зары сушыла
Косы русыя свае.
Толькі я, неасцярожны,
Ідучы, абрушыў камень,
I ў разбітым люстры тоні
Зніклі цені дзён былых.
Падобныя старонкі
- максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка
- максім-танк
- максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян
- максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка
- максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка
творы/максім-танк/максім-танк-над-ракой.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1