Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-мой-хлеб-надзённы

Гэта старая версія дакумента!


Максім Танк — Мой хлеб надзённы

Непакой за цябе, зямля мая,
За твой ураджай, спакойны сон,
За дрэва кожнае ў гаях,
За весніх песень перазвон,
Непакой за цябе, зямля мая, –
Мой хлеб надзённы.

Часамі ён горкі ад пылу быў,
Часамі салёны ад слёзаў быў,
Часамі гарачы ад пораху быў,
Але і салодкі ад дружбы быў
Мой хлеб надзённы.

I не кладзіце мне хлеб другі
У кайстру, калі я ў дарогу іду,
На стол, калі бяседу вяду,
На сэрца, калі на ім рукі складу.

Падобныя старонкі

  • максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка
  • максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян
  • максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка
  • максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка
  • максім-танк
творы/максім-танк/максім-танк-мой-хлеб-надзённы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki