~~META: title = Максім Танк — Мой хлеб надзённы &keywords = часамі, хлеб, надзённы, непакой, зямля &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "Мой хлеб надзённы" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Мой хлеб надзённы ====== Непакой за цябе, зямля мая,\\ За твой ураджай, спакойны сон,\\ За дрэва кожнае ў гаях,\\ За весніх песень перазвон,\\ Непакой за цябе, зямля мая, –\\ Мой хлеб надзённы.\\ \\ Часамі ён горкі ад пылу быў,\\ Часамі салёны ад слёзаў быў,\\ Часамі гарачы ад пораху быў,\\ Але і салодкі ад дружбы быў\\ Мой хлеб надзённы.\\ \\ I не кладзіце мне хлеб другі\\ У кайстру, калі я ў дарогу іду,\\ На стол, калі бяседу вяду,\\ На сэрца, калі на ім рукі складу. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[постаці/максім-танк]]