~~META: title = Максім Танк — Мой каўчэг &keywords = Танк, каўчэг &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "Мой каўчэг" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Мой каўчэг ====== Мой каучэг —\\ Толькі больш загружаны,\\ Як Ноеў.\\ Бо і пасланцамі\\ Розных плямён і народаў\\ З іх засляпеннямі і разладамі\\ Перадаюць з рук у рукі,\\ З пашчы ў пашчу\\ Штормы,\\ Тайфуны,\\ Цунамі.\\ \\ Амаль кожны дзень\\ Я выпускаю папары\\ Галубоў-разведчыкаў\\ У пошукі\\ Мірнага прыстанішча.\\ Але пакуль што\\ Усе яны прыносяць —\\ Не зялёныя галінкі\\ Пальмы ці алівы,—\\ А атручаныя\\ Промні бліскавіц.\\ Хірасімы,\\ Нагасакі,\\ Чарнобыля,\\ Пачарнелыя каласы збажыны\\ I гарачыя ад крыві\\ Гільзы патронаў. Крыніца: Танк Максім. Мой каўчэг: Вершы. 1989-1992. – Мн.: Маст. літ., 1994. – 207 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[постаці/максім-танк]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]]