Мне здаецца, найшчасліўшымі былі мы,
Не тады, калі свет казак пазнавалі,
За нязбытнымі надзеямі сваімі
Па нязведаных дарогах вандравалі,
Не тады, калі шукалі дзіваў нейкіх,
Новых сонцаў, непаўторных гукаў, фарбаў, –
А тады, калі, аднойчы, неспадзеўкі,
З табой стрэўшыся, адкрылі ў сабе скарбы.
1983