~~META: title = Максім Танк — Мне здаецца... &keywords = тады, калі &abstract = Верш Максіма Танка "Мне здаецца..." &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Мне здаецца... ====== Мне здаецца, найшчасліўшымі былі мы,\\ Не тады, калі свет казак пазнавалі,\\ За нязбытнымі надзеямі сваімі\\ Па нязведаных дарогах вандравалі,\\ Не тады, калі шукалі дзіваў нейкіх,\\ Новых сонцаў, непаўторных гукаў, фарбаў, –\\ А тады, калі, аднойчы, неспадзеўкі,\\ З табой стрэўшыся, адкрылі ў сабе скарбы.\\ \\ 1983 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[постаці/максім-танк]]